Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:55 ]  Новыя выбухі ў Іраку


Сёньня ў сталіцы Іраку, а таксама ў Тыкрыце і на амэрыканскай вайсковай базе на поўнач ад Багдада адбыліся выбухі. У Багдадзе выбух адбыўся на птушыным рынку. Загінула прынамсі 13 іракцаў, каля 30 параненыя. Прычына выбуху нявысьветленая. Нас вайсковай базе пад час ракетнай атакі паўстанцаў загінула 5 амэрыканскіх салдат і яшчэ 6 -- паранена. Яшчэ тры ірацкія паліцэйскія забітыя пасьля выбуху аўтамабіля побач з іншай вайсковай базай у Тыкрыце. У Карбале мінулае начы адбылася перастрэлка польскіх салдат з ірацкімі паўстанцамі. Забіта 5 іракцаў. Раней амэрыканскія вайсковыя сілы аднавілі наступ на суніцкі горад Фалуджа. Наджаф застаецца ў блякадзе, амэрыканцы дамагаюцца здачы радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра.
XS
SM
MD
LG