Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:21 ]  Міжнародная дапамога КНДР


Урад Паўночнай Карэі выказаў удзячнасьць за міжнародную гуманітарную дапамогу ў сувязі з маштабным паводле ахвяраў і разбурэньняў выбухам цягнікоў на поўначы краіны. У выніку надзвычайнага здарэньня загінула 154 чалавекі, у тым ліку 76 студэнтаў, 1300 чалавек параненыя. Урад КНДР асудзіў нядбайнасьць чыгуначных рабочых, з-за якіх сталася трагедыя. У першым афіцыйным паведамленьні з Пхэньяна пра прычыны трагедыі паведамляецца, што выбух стаўся з-за электрычнага замыканьня, калі рабочыя рухалі вагоны з выбуховымі рэчывамі. Урад Паўдзённай Карэі накіраваў Пхэньяну гуманітарную дапамогу і мэдыкамэнты на 1 мільён даляраў праз Міжнародную арганізацыю Чырвонага Крыжа. Прадстаўнікі афіцыйнага Сэула сустракаліся з кіраўнікамі КНДР у дэмілітарызаванай зоне з мэтай абмеркаваньня дапамогі. На месцы здарэньня прадстаўнікі міжнародных гуманітарных арганізацыяў зафіксавалі поўнае разбурэньне. Станцыя і яе ваколіцы зьнішчаныя,-- зазначыў прадстаўнік Чырвонага крыжа Джон Спэроў Разбураныя школы і шпіталі.
XS
SM
MD
LG