Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:20 ]  Зноў узьнікла пагроза жыцьцю Арафата


Лідэр Палестыны Ясір Арафат адрынуў новую пагрозу ягонаму жыцьцю, якая зыходзіць ад урада Ізраілю. Сёньня Арафат выступаў перад тысячамі сваіх прыхільнікаў на Заходнім Беразе Ярдану. Ізраільцяне не здольныя забіць яго, --зазначыў Арафат, але як мусульманін ён гатовы прыняць пакутніцкую сьмерць. Сёньня МЗС Расеі ў сувязі з пагрозай жыцьцю Арафата выступіла з засьцярогай на адрас Ізраілю і заклікала прэм’ера Арыэля Шарона паважаць міжнародныя нормы. Учора Шарон заявіў прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу, што ён болей не зьвязаны абяцаньнем бясьпекі для Ясіра Арафата, якое Шарон даў тры гады таму. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што ён супраць плянаў ліквідацыі лідэра палестынцаў.
XS
SM
MD
LG