Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  З Латвіі высылаюць расейскага дыплямата


Латвія прыняла рашэньне пра дэпартацыю расейскага дыплямата Пятра Уржумава, які працуе другім сакратаром расейскай амбасады ў Рызе. Спадар Уржумаў тры гады адпрацаваў аташэ па культуры, але цікавіўся інфармацыяй пра вайсковую інфраструктуру НАТО ў Латвіі. Акрамя таго ён зьбіраў кампрамэтуючыя матэрыялы на латвійскіх палітыкаў, паведамляе газэта Діена. Гэта першы ў гісторыі Латвіі выпадак выдварэньня замежнага дыплямата. У пятніцу дзяржсакратар МЗС Латвіі Марыс Рыексціньш выклікаў расейскага амбасадара ў Латвіі Ігара Студзеньнікава і перадаў яму адпаведную ноту. На працягу 72 гадзін Уржумаў павінен пакінуць тэрыторыю Латвіі. Пра гэтую падзею паведамілі кіраўніка ўрада Латвіі Індуліса Эмсіса, які зазначыў, што гэты інцыдэнт-- нармальная міжнародная практыка і не павінен нэгатыўна паўплываць на адносіны з Расеяй. У Маскве аднак расцанілі дэпартацыю свайго дыплямата як правакацыю і зазначылі, што пакідаюць за сабою права на дзеяньні ў адказ. У лютым былі выдвараныя тры расейскія дыпляматы з Літвы, а ў сакавіку два расейскія дыпляматы былі дэпартаваныя з Эстоніі.
XS
SM
MD
LG