Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:17 ]  Рэфэрэндум пра аб'яднаньне Кіпра


Грэцкія і турэцкія кіпрыёты сёньня ўдзельнічаць у двух асобных рэфэрэндумах наконт ўз’яднаньня свайго падзеленага вострава. Ад вынікаў будзе залежаць, дзе пройдзе мяжа Эўразьвязу. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што большасьць кіпрскіх туркаў падтрымлівае прапанаваны ААН плян, а большасьць грэкаў адхіляе яго. Плян прадугледжвае стварэньне фэдэральнай Кіпрскай рэспублікі з двух частак—грэцкай і турэцкай, якія будуць мець цэнтральны ўрад. Калі адна з нацыянальных грамадаў Кіпра выкажацца супраць гэтага пляна, то ў склад Эўразьвязу 1 травеня увойдзе толькі міжнародная прызнаная Грэцкая рэспубліка Кіпр. Прэзыдэнт Грэцкай рэспублікі Кіпр Тасас Пападопулас, які асабіста апаніруе пляну ААН наконт уз’яднаньня вострава, па выхадзе з участку для галасаваньня заявіў, што грэцкая і турэцкая грамады Кіпру будуць рухацца да ўз’яднаньня нягледзячы на вынікі гэтага рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG