Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:55 ]  Апазыцыя зьбіраецца аспрэчыць рэгістрацыю Паксаса


ВІЛЬНЯ. Літоўская апазыцыйная партыя “Зьвяз Радзімы” зьбіраецца падаць апэляцыю супраць дазволу для былога прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса ўдзельнічаць учэрвені у новых прэзыдэнцкіх выбарах. Учора Цэнтральная выбарчая камісія Літвы дала такі дазвол. Раней Цэнтральная камісія Літвы ў службовай этыцы вырашыла, што Паксас парушыў закон аб грамадзкіх і прыватных інтарэсах і таму ня можа ў найбліжэйшыя тры гады працаваць на дзяржаўнай службе. Былы літоўскі прэзыдэнт згубіў сваю пасаду 6 красавіка праз імпічмэнт. Яго прызналі вінаватым у парушэньнях Канстытуцыі. Выканаўца абавязкаў старшыні літоўскага парлямэнту Чэславас Юрсэнас заявіў, што канчатковае рашэньне аб магчымасьці ўдзелу Паксаса ў новых прэзыдэнцкіх выбарах можа прыняць Канстытуцыйны суд Літвы.
XS
SM
MD
LG