Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:52 ]  Шарон адмаўляецца ад абавязку не кранаць Арафата


ЕРУСАЛІМ. Прэм'ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў сёньня, што больш ня лічыць сябе звязаным абавязкам не рабіць шкоды палестынскаму лідэру Ясеру Арафату. Выступаючы па ізраільскім тэлебачаньні Шарон паведаміў, што даў такое абавязальніцтва прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу тры гады таму. Прэмьер-міністар Ізраілю сказаў, што на мінулым тыдні падчас апошняй сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ён паведаміў Джорджу Бушу, што больш ня лічыць сябе зьвязаным гэтым абавязальніцтвам. Ізраільскія ўлады ўскладаюць на Арафата адказнасьць за тэрарывстычныя напады, у выніку якіх за апошнія тры з паловай гады загінула каля 900 ізраіліцянаў.
XS
SM
MD
LG