Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:14 ]  Паўночная Карэя прыме міжнародную дапамогу


Прадстаўнікі брытанскага міністэрства замежных спраў паведаміў са спасылкай на паўночнакарэйскіх чыноўнікаў, што ад выбуху ў Паўночнай Карэі загінулі некалькі сотняў чалавек і некалькі тысяч былі параненыя. Спачатку паведамлялася, што выбух быў выкліканы сутыкненьнем двух цягнікоў з прамысловай выбухоўкай. Пазьней гуманітарны каардынатар ААН у Пхэньняне, Масуд Гайдэр, паведаміў, таксама са спасылкай на прадстаўнікоў Паўночнай Карэі, што сутыкненьня не было. Выбух нібыта быў выкліканы тым, што адзін з цягнікоў зачапіў лінію элекраперадач. Прадстаўнікі ААН паведамілі, што Паўночная Карэя прыме міжнародную дапамогу ў ліквідацыі наступстваў выбуху.
XS
SM
MD
LG