Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:44 ]  Забарону для "баасістаў" у Іраку зьмякчылі


БАГДАД. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр абвесьціў пра паслабленьне забароны на ўдзел у войску і грамадзкай адміністрацыі Іраку былых чальцоў партыі Садама Хусэйна “Баас”. Былыя вайскоўцы-“баасісты” змогуць служыць у новым ірацкім войску, калі яны не рабілі злачынстваў пры мінулым рэжыме. Змогуць вярнуцца на працу і настаўнікі, а таксама унівэрсытэцкія выкладчыкі. Каля 400 тысяч чалавек згубілі працу мінулай вясной, калі войскі кааліцыі распусьцілі ірацкае войска і службы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG