Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:38 ]  Латвія высылае расейскага дыплямата


РЫГА. Латвійскае міністэрства замежных спраў паведаміла, што Латвія высылае расейскага дыплямата за шпіянаж. Той нібыта спрабаваў здабыць сакрэтную інфармацыю пра інфраструктуру НАТО. Неназваны дыплямат мае пакінуць Латвію цягам трох сутак. Расея пагражае зрабіць захады ў адказ. У лютым, паводле абвінавачаньняў у шпіянажы, трох расейскіх дыпляматаў выслала Літва, а ў сакавіку – двух выслала Эстонія. Усе тры балтыйскія краіны далучыліся да НАТО ў канцы сакавіка і маюць далучыцца да Эўрапейскага зьвязу 1 траўня.
XS
SM
MD
LG