Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:13 ]  Блэр за працяг рэканструкцыі Іраку


Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр заклікаў міжнародную супольнасьць не дазволіць, каб тэрарыстычныя акты ў Іраку, такія, як той, што адбыўся на гэтым тыдні ў Басры, спынілі рэканструкцыю гэтай краіны. Выступаючы перад журналістамі, Блэр сказаў, што ААН павінна дапамагчы прадоўжыць працэсы рэканструкцыі. У Басры, якая знаходзіцца ў зоне брытанскай адказнасьці пад час сэрыі выбухаў у сераду загінула 73 чалавека, многія з іх -- дзеці. Учора 800 прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра выступілі супраць прысутнасьці брытанцаў у Басры. Тым часам у аточанай войскамі ЗША Фалуджы ўчора было адносна спакойна. Сярод станоўчых навінаў з Іраку – вызваленьне двух раней захопленых швайцарцаў.
XS
SM
MD
LG