Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Чырвоны Крыж рыхтуе дапамогу ахвярам выбуху ў КНДР


Чырвоны Крыж сёньня правядзе тэрміновае паседжаньне ў сталіцы Паўночнай Карэі, прымеркаванае да пераадоленьня наступстваў маштабнага паводле колькасьці ахвяраў і разбурэньняў выбуху цягнікоў у гэтай ізаляванай камуністычнай краіне. Паўднёвакарэйскія медыі паведамляюць, што да трох тысячаў чалавек маглі загінуць у выніку выбуху, які адбыўся пасьля сутыкненьня двух цягнікоў з нафтай і звадкаваным газам. Трагэдыя здарылася на станцыі Рэнчхон у Паўночнай Карэі непадалёк ад кітайска-карэйскай мяжы. На станцыі пад час выбуху быў цягнік з кітайцамі. Урад КНДР абвесьціў надзвычайны стан у раёне трагедыі. ЗША заявілі пра свой намер дапамагчы пацярпелым у КНДР. Паўдзённая Карэя таксама рыхтуе дапамогу.
XS
SM
MD
LG