Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:10 ]  Кіпрскія туркі -- за ўз'яднаньне выспы


Каля 50 тысячаў чалавек выйшлі на дэманстрацыю у турэцкай частцы сталіцы падзеленага Кіпра. Многія з іх несьлі сьцягі Эўразьвязу і плякаты з выказваньнем падтрымкі пляну ўз’яднаньня выспы. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што большасьць кіпрскіх туркаў падтрымлівае прапанаваны ААН плян, а большасьць грэкаў адхіляе яго. Плян прадугледжвае стварэньне фэдэральнай Кіпрскай рэспублікі з двух частак—грэцкай і турэцкай, якія будуць мець цэнтральны ўрад. Рэфэрэндум на гэты конт адбудзецца заўтра. Калі адна з нацыянальных грамадаў Кіпра выкажацца супраць гэтага пляна, то ў склад Эўразьвязу 1 травеня увойдзе толькі міжнародная прызнаная Грэцкая рэспубліка Кіпр.
XS
SM
MD
LG