Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  Старшынёй парлямэнту Грузіі ізноў абраная Ніно Бурджанадзэ


ТБІЛІСІ Новы грузінскі парлямэнт сёньня на безальтэрнатыўнай аснове абраў сваім сьпікерам 39-гадовую Ніно Бурджанадзэ. За яе прагаласавалі 159 дэпутатаў, супраць адзін. Прадстаўнікі апазыцыйнай кааліцыі “Новыя правыя” байкатавалі галасаваньне. Бурджанадзэ ўзначальвала парлямэнт папярэдняга скліканьня і была адным з лідэраў рэвалюцыі ружаў, якая прывяла да адстаўкі прэзыдэнгта Эдуарда Шэварднадзэ летась у лістападзе.
XS
SM
MD
LG