Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:18 ]  Паксас зарэгістраваны кандыдатам на прэзідэнта Літвы


ВІЛЬНЯ Экс-прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас сёньня быў зарэгістраваны кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца 13 чэрвеня. 6 красавіка Паксас быў адхілены з пасады прэзыдэнта праз працэдуру імпічмэнту. Сёньня ж Паксас быў дапытаны ў якасьці сьведкі ў Генэральнай пракуратуры краіны. Паводле прадстаўнікоў пракуратуры, допыт працягваўся тры гадзіны, Паксас адказаў на ўсе пытаньні і не пярэчыў, каб усё запісвалася на відэакамэру. Напярэдадні Паксас паведаміў журналістам, што атрымаў афіцыйны ліст генэральнага пракурора з абяцаньнем, што матэрыял допыту не патрапіць ў СМІ” Сьледства цікавіцца пагрозамі на адрас былога кіраўніка дзяржавы з боку Юрыя Барысава -- фінансавага спонсару перадвыбарчай кампаніі Паксаса.
XS
SM
MD
LG