Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  Польшча, Баўгарыя і Украіна ня вывядуць свае войскі зь Іраку


Міністар абароны Польшчы Эжы Шмайдзінскі заявіў, што Польшча гатовая трымаць свае войскі ў Іраку, пакуль у гэтай краіне ня пройдуць парлямэнцкія выбары. Шмайдзінскі сказаў, што прысутнасьць польскага кантынгенту пасьля 30 чэрвеня, калі адбудзецца перадача ўлады часоваму іракскаму ўраду, залежыць ад жаданьня гэтага ўраду і ад магчымых рэзалюцыяў ААН. Сёньня ж, баўгарскія ваенныя прадстаўнікі паведамілі, што баўгарскія войскі застануцца ў Іраку, пакуль гэтага жадаюць мясцовыя ўлады. Сёньня ж украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма заявіў, што ўкраінскі кантынгент застанецца ў складзе кааліцыі да канца яе місіі. “Мы зьбіраемся выканаць свой абавязак да канца. Мы не ўцячэм” – сказаў Кучма.
XS
SM
MD
LG