Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:21 ]  Дж. Конвэй: Наступ на Фалуджу можа быць адноўлены


БАГДАД Прадстаўнік сілаў кааліцыі ў Іраку генэрал Джэймс Канвэй сёньня заявіў, што амэрыканскія войскі вымушаныя будуць аднавіць наступ у іракскім горадзе Фалуджа, калі мясцовыя паўстанцы тэрмінова не здадуць сваю зброю. Конвей нагадаў, што здача цяжкіх узбраеньняў была адной з галоўных умоваў замірэньня паміж сіламі кааліцыі і суніцкімі атрадамі. Тым часам, амэрыканскі генэрал-маёр Марцін Дэмпсі паведаміў, што 40 працэнтаў супрацоўнікаў іракскіх сілаў бясьпекі падчас сутычак апошніх тыдняў проста спынілі сваю дзейнасьць, а кожны дзесяты працаваў супраць сілаў кааліцыі. Толькі палова супрацоўнікаў праваахоўных органаў працягвала выконваць свае абавязкі. Тым часам прэм’ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр паведаміў, што Лёндан ня мае плянаў дасылаць новых вайскоўцаў у Ірак ў сувязі з учорашнім выбухам у горадзе Басра – ў зоне адказнасьці брытанскага кантынгенту.
XS
SM
MD
LG