Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  А.Шарон заклікае кнэсэт падтрымаць ягоны плян урэгуляваньня


ЕРУСАЛІМ Прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон , выступаючы сёньня ў парлямэнце, заклікаў усіх дэпутатаў падтрымаць ягоны плян мірнага урэгуляваньня. Плян Шарона прадугледжвае вывад войскаў і габрэйскіх паселішчаў з сэктару Газа з частковым захаваньнем паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану. Шарон нагадаў дэпутам кнэсэту , што ягоны плян быў падтрыманы прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам. Палестынскія лідэры жорстка крытыкуюць ініцыятыву Шарона, паводле іх яе рэалізацыя прывядзе да рэзкага абвастрэньня сітуацыі ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG