Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:09 ]  Парлямэнт Канады асудзіў генацыд армян у 1915 годзе


Парлямэнт Канады ухваліў дэклярацыю пра тое, што Атаманская Турцыя ў 1915 годзе ўчыніла генацыд супраць армян. 153 сябры Палаты абшчынаў выказаліся за, 68—супраць. Паўтара мільёна армян было забіта туркамі ў часе паміж 1915 і 1923 гадамі. Турцыя дагэтуль адмаўляецца прызнаваць факт генацыду, кажучы, што большасьць забітых былі ахвярамі грамадзянскай вайны. Прадстаўнік турэцкай амбасады ў Атаве заявіў, што з-за прыняцьця гэтай рэзалюцыі пагоршацца адносіны паміж дзьвюма краінамі. Аналягічную рэзалюцыю ў 2001 годзе ухваліў парлямэнт Францыі.
XS
SM
MD
LG