Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:48 ]  Каля 80 чалавек сталі ахвярамі тэрактаў у Іраку


БАГДАД Сёньня ў паўдзённым ірацкім горадзе Басры і яго прымесьцях адбыліся выбухі чатырох замінаваных аўтамабіляў каля паліцэйскіх пастарункаў. Загінулі каля 80 чалавек, прыблізна 100 параненых. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі Іраку ў гэтым зьвязку заявіў: “Выбухі ў Басры ў чарговы раз паказалі, што тэрырысты хлчуць зьнішчыць як мага больш людзей, ня лічачыся ня з чым. У Басры яны забілі ня толькі паліцэйскіх, але і школьнікаў. У адрозьненьні ад нас яны бачаць будучыню Іраку заставанай не на дэмакратыі, а на гвалце”. Горад Наджаф, які ўтрымліваюць узброеныя прыхільнікі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра, па ранейшаму акружаны войскамі кааліцыі. Амэрыканскае камандаваньне праз пасярэднікаў вядзе перамовы з прадстаўнікамі Ас-Садра. У цэлым пакуль захоўваецца замірэньне паміж амэрыканскімі войскамі і суніцкімі баевікамі ў горадзе Фалуджа. Аднак, у прымесьцях гораду адбываюцца спарадычныя перастрэлкі. Сёньня ў раёне Фалуджы ў баі былі забітыя 8 іракцаў, параненыя 3 амэрыканскія марскія пехацінцы. Тым часам, кіраўнік італьянскага ўраду Сільвіа Бэрлусконі паведаміў сёньня, што італьянскія вайскоўцы могуць застацца ў Іраку нават пасьля 30 чэрвеня, калі мяркуецца перадаць уладу сувэрэннаму ірацкаму ўраду.
XS
SM
MD
LG