Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Джордж Буш: Нельга дапусьціць, каб Іран стварыў ядзерную зброю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што было б зусім недапушчальным дазволіць Ірану стварыць ядзерную зброю. У часе выступу перад кіраўнікамі амэрыканскіх газэт у Вашынгтоне, Буш сказаў, што любая спроба Тэгерану стварыць такую зброю не застанецца беспакаранай. Як адзначыў прэзыдэнт, першапачаткова рашучыя захады будуць зробленыя ў межах ААН. Буш падкрэсьліў, што Іран адкрыта ставіць сваёй мэтай зьнішчэньне Ізраілю. Тэгеран заяўляе, што яго ядзерная праграма існуе выключна ў мірных мэтах.
XS
SM
MD
LG