Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Чакаецца сустрэча лідэра Лібіі з кіраўніком Эўракамісіі


БРУСЭЛЬ На наступным тыдні лібійскі лідэр Муамар Каддафі сустрэнецца ў штаб-кватэры Эўразьвязу з кіраўніком Эўракамісіі Рамана Продзі. Заплянаваныя таксама перамовы Каддафі з прэм’ер-міністрам Бэльгіі Гі Вэрхофстадам. Цягам шэрагу гадоў супраць Лібіі дзейнічалі міжнародныя санкцыі за падтрымку тэрарызму. Летась Каддафі пагадзіўся выплаціць вялікую кампэнсацыю ахвярам выбуху самалёту, падарванага агентамі лібійскіх спэцслужбаў. Лібійскі лідэр таксама абвесьціў пра спыненьне ўсіх праграмаў распрацоўкі і вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня. Сёлета Лібію наведаў кіраўнік брытанскага ураду Тоні Блэр.
XS
SM
MD
LG