Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Польшча можа вывесьці свае войскі зь Іраку


Польскі прэмьер-міністар Лешак Міллер заявіў сёньня, што Варшава разглядае магчымасьць вываду сваіх войскаў зь Іраку. Кіраўнік італьянскага ўраду Сільвіа Бэрлусконі паведаміў сёньня, што італьянскія салдаты могуць застацца ў Іраку нават пасьля 30 чэрвеня, калі мяркуецца перадаць уладу суваэрэнаму ірацкаму ўраду. Аўстралія ня будзе накіроўваць дадатковыя вайсковыя кантынгэнты ў Ірак. Пра гэта паведаміў прэмьер-міністар краіны Джон Хаўард. Ён аднак дадаў , што тыя 350 аўстралійскіх салдатаў, якія зараз знаходзяцца ў Іраку, застануцца там настолькі доўга, наколькі спатрэбіцца. Днямі Гішпанія, Гандурас і Дамініканская Рэспубліка абвесьцілі пра вывад сваіх вайскоўцаў зь Іраку – гэта каля 2 тысячаў чалавек. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што нягледзячы на гэта, кааліцыя па-ранейшаму застаецца моцнай.
XS
SM
MD
LG