Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:04 ]  Выйшаў на волю ізраільскі ядзершчык Вануну


ЕРУСАЛІМ Сёньня , адбыўшы 18-гадовае зьняволеньне, быў вызвалены ізраільскі ядзерны фізік Мардэхай Вануну. У 1986 годзе Вануну паведаміў праз брытанскау газэту “Сандзі Таймс” падрабязнасьці ваенай ядзернай праграмы Ізраілю. Большую частку зьняволеньня Вануну правеў ў адзіночнай камэры. Ён дагэтуль лічыцца носьбітам дзяржаўных сакрэтаў, яму забаронена пакідаць краіну і сустракацца з замежнікамі. Праваабаронцы лічаць справа Вануну прыкладам парушэньняў правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG