Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:02 ]  Аўстралія ня павялічыць колькасьць сваіх войскаў у Іраку


КАНБЭРА Аўстралія ня будзе накіроўваць дадатковыя вайсковыя кантынгэнты ў Ірак. Пра гэта паведаміў прэмьер-міністар краіны Джон Хаўард. Ён аднак дадаў , што тыя 350 аўстралійскіх салдатаў, якія зараз знаходзяцца ў Іраку, застануцца там настолькі доўга, наколькі спатрэбіцца. Днямі Гішпанія, Гандурас і Дамініканская Рэспубліка абвесьцілі пра вывад сваіх вайскоўцаў зь Іраку – гэта каля 2 тысячаў чалавек. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што нягледзячы на гэта, кааліцыя па-ранейшаму застаецца моцнай.
XS
SM
MD
LG