Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:53 ]  Тэракты ў Іраку: 55 загіблых


БАГДАД Сёньня ў паўднёвым ірацкім горадзе Басра і яго прымесьцях абыліся выбухі чатырох замінаваных аўтамабіляў каля паліцэйскіх пастарункаў. Загінула прынамсі 55 чалавек, каля 200 параненых. Горад Наджаф, які ўтрымліваюць узброеныя прыхільнікі радыкальнага шыіцкага лдідэра Мактады Аль-Садра, па ранейшаму акружаны войскамі кааліцыі. Амэрыканскае камадваньне праз пасярэднікаў вядзе перамовы з прадстаўнікамі Аль-Садра. Кіраўнік амэрыканскімі войскамі ў Іраку генерал Рыкарда Санчэс патлумачыў, што баі ў Наджафе – сьвятым горадзе для шыіітаў могуць выклікаць ускладненьне адносінаў з шыіцкай часткай ірацкага насельніцтва. У цэлым пакуль захоўваецца перамірье паміж амэрыканскімі войскамі і суніцкімі баевікамі ў горадзе Фалуджа. Аднак у прымесьцях гораду адбываюцца спарадычныя перастрэлкі, учора ў раёне Фалуджы ў быі былі забітыя 8 іракцаў. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што перамірье ў Фалуджы ня можа працягвацца вечна, паводле яго недапушчальна, каб прыхільнікі Садама Хусэйна і далей кантралявалі хаця б частку Фалуджы. Тым часам у Іраку сфармаваны трыбунал, які будзе судзіць былога дыктатара. Старшынём трыбуналу прызначаны Салем Чалябі – пляменьнік сябра Кіроўнай Рады Іраку Ахмэда Чалябі. Салем Чалябі прызначыць сем судзяў і чатырох пракурораў. Садам Хусэйн быў захоплены ў сьнежні летась і трымаецца пад вартаю пад Багдадам.
XS
SM
MD
LG