Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  Створаны трыбунал, які будзе судзіць Хусэйна


У Іраку створаны адмысловы трыбунал, які будзе судзіць былога дыктатара Садама Хусэйна. Кіраўніком яго прызначаны Салем Халабі, ірацкі юрыст, які атрымаў адукацыю ў ЗША. Ён жа назваў сябраў новага трыбунала – сем суддзяў і чатыры пракурора. Прадстаўнік Ірацкага Нацыянальнага кангрэсу паведаміў, што ў бюджэце на наступны год трыбуналу выдзелена 75 мільёнаў даляраў. Дата суду над Садамам Хусэйнам пакуль ня вызначаная. Летась у сьнежні яго захапілі амэрыканскія вайскоўцы і цяпер ён утрымліваецца пад вартай пад Багдадам, але канкрэтнае месцазнаходжаньне яго не выкрываецца.
XS
SM
MD
LG