Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Сітуацыя ў Фалуджы


Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што няпэўнае перамір’е ў Фалуджы ня можа доўжыцца бясконца. Ён заклікаў здацца вінаватых у забойстве чатырох амэрыканскіх кантрактнікаў ў Фалуджы напрыканцы сакавіка, а таксама да складаньня цяжкай зброі. Тым часам каля 50 сем’яў вярнуліся ў ірацкі горад Фалуджа пасьля інфармацыі пра замірэньне паміж амэрыканскімі войскамі і ірацкімі мяцежнікамі. Амэрыканскія войскі па-ранейшаму трымаюць Фалуджу ў аблозе, але паведамляецца, што ў самім горадзе збольшага спакойна. Прадстаўнікі ЗША і мясцовыя лідэры заклікаюць паўстанцаў скласьці зброю.
XS
SM
MD
LG