Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  У Кувэйце дзейнічаюць ірацкія агенты


КУВЭЙТ. Міністар унутраных справаў Кувэйта Халід аль-Сабах заявіў сёньня, што за тэрарыстычнай дзейнасьцю ў Кувэйце стаіць ірацкі лідар Садам Хусэйн, а ірацкія амбасады ў арабскіх краінах займаюцца выведвальнай дзейнасьцю. Міністар таксама паведаміў, што адзін з трох чалавек, затрыманых па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту супраць амэрыканскіх войскаў у Кувэйце, ёсьць афіцэрам паліцыі і прыхільнікам Аль-Кайды. Міністар, аднак, запэўніў, што іншых прыхільнікаў гэтай тэрарыстычнай сеткі ў ягоным ведамстве няма. За апошнія пяць месяцаў у Кувэйце адбылося 6 узброеных нападаў на амэрыканскіх грамадзянаў, у выніку чаго двое амэрыканцаў загінулі.
XS
SM
MD
LG