Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:56 ]  Шанцы пазьбегнуць вайны ў Іраку вельмі слабыя


ВАШЫНГТОН. Паводле прэсавага сакратара Белага Дому Ары Фляйшэра, Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш не пакідае надзеі, што Ірак разброіцца дабраахвотна, аднак, застаюцца вельмі слабыя шанцы пазьбегнуць ваеннай акцыі. Паводе Фляйшэра, амэрыканскае кіраўніцтва спадзяецца, што дастатковы міжнародны ціск вымусіць Садама Хусэйна ліквідаваць зброю масавага зьнішчэньня. Тым часам, у Лёндане прэм’ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што нямецка-францускі плян узмацненьня ваенных інспэкцыяў ААН у Іраку неажыцьцяўляльны. Францыя і Нямеччына пры падтрымцы Расеі і Кітаю прапануюць працягнуць тэрмін інспэкцыяў у Іраку на чатыры месяцы.
XS
SM
MD
LG