Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:00 ]  Людзi начуюць на вулiцах пасьля землятрусу ў Кiтаi


ПЭКІН. У паўночна-заходнiм Кiтаi працягваюцца выратавальныя работы пасьля землятрусу, ад якога загiнулi больш за 260 чалавек. Землятрус адбыўся ў рэгiёне на мяжы Кiтаю з Таджыкiстанам i Кыргыстанам. Больш за 2 тысячы чалавек параненыя; разбурана амаль 10 тысячаў будынкаў, у тым лiку прыкладна 900 школаў. Многiя людзi цяпер начуюць на вулiцы, нягледзячы на мароз, бо згубiлi жытло цi баяцца новых падземных штуршкоў.
XS
SM
MD
LG