Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:57 ]  Выбух пашкодзiў палiцэйскую машыну ў Босьнii


САРАЕВА. Невялiкi выбух пашкодзiў палiцэйскую машыну Эўразьвязу ў мястэчку Бiелiна ў сэрбскай частцы Босьнii. Нiхто не пацярпеў. Паводле прадстаўнiкоў Эўразьвязу, выбух адбыўся на паркоўцы каля дому аднаго з афiцэраў. Прадстаўнiк палiцыi кажа, што пакуль што невядома цi выбуховае прыстасаваньне падклалi пад машыну цi проста кiнулi. Палiцыя Эўразьвязу ў Босьнii займаецца наглядам за працай мясцовай палiцыi, паводле мiрных пагадненьняў, якiя паклалi канец вайне ў Босьнii ў 1992-95 гадох.
XS
SM
MD
LG