Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:09 ]  Новы плян Кофі Анана дае надзею на аб'яднаньне Кіпра


АНКАРА. Лідар кіруючай турэцкай партыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёньня выказаў спадзяваньне, што пагадненьне ў справе аб’яднаньня Кіпра можа быць неўзабаве дасягнутае. Пасьля сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Кофі Ананам Эрдаган сказаў, што, на ягоную думку, новы плян, прадстаўлены Ананам, “дае патрэбнае рашэньне” і што кіпрскае пытаньне можа быць разьвязанае ўжо ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG