Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:51 ]  Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Арменіі патрабуюць скасаваць першага туру вынікі выбараў


ЕРЭВАН.Кандыдаты, якія не прайшлі ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Армэніі, сёньня ў сумеснай заяве назвалі першы тур галасаваньня махлярскім і заявілі, што ня будуць падтрымваць аніводнага кандыдата. Арташэс Гегамян, які заняў трэцяе месца, атрымаўшы 17 адсоткаў галасоў, заявіў, што выбары былі сфальсіфікаванымі. Гегамян сьцьвярджае, што трэба адмяніць вынікі выбараў 19 лютага і прызначыць новае галасаваньне. У другі тур выйшаў цяперашні прэзыдэнт Робэрт Качаран і апазыцыйны кандыдат Сьцяпан Дэмірчан
XS
SM
MD
LG