Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:17 ]  Шэшаль можа сам прыехаць на трыбунал


БЕЛГРАД. Чакаецца, што лiдэр сэрбскiх радыкальных нацыяналiстаў Войслаў Шэшаль сам прыедзе на трыбунал ААН. Шэшаль паведамiў, што зьбiраецца сёньня вылецець з Белграду ў Гаагу, дзе месьцiцца трыбунал. Шэшаля вiнавацяць у арганiзацыi этнiчных чыстак ды iншых злачынстваў супраць нясэрбскага насельнiцтва падчас войнаў у Босьнii i Харватыi на пачатку 90-х гадоў. Сам Шэшаль адкiдае ўсе абвiнавачваньнi. У нядзелю больш за 10 тысячаў чалавек узялi ўдзел у мiтынгу ў падтрымку Шэшаля ў Белградзе. Падчас прэзыдэнцкiх выбараў у Сэрбii ў сьнежнi Шэшаль атрымаў другую колькасьць галасоў пасьля прэзыдэнта Войслава Каштунiцы. Аднак выбары прызналi несапраўднымi з-за нiзкай яўкi выбарцаў.
XS
SM
MD
LG