Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:16 ]  Новыя ахвяры палестына-iзраiльскага канфлiкту


СЭКТАР ГАЗА. Паведамляецца, што дзевяць палестынцаў i адзiн iзраiльскi салдат загiнулi падчас сутыкненьняў у сэктары Газа i на заходням беразе ракi Ярдан. Прынамсi шэсьць палестынцаў былi забiтыя iзраiльскiмi войскамi, якiя ўвайшлi ў горад Бэйт Ханун у Сэктары Газа, каб спынiць ракетныя абстэлы суседняга iзраiльскага гораду Сдэрот. Тым часам iзаiльскае радыё паведамiла, што партыя Лiкуд, якую ўзначальвае прэм’ер-мiнiстр Ізраiлю Арыель Шарон, дамовiлася аб каалiцыi са сьвецкай партыяй Шынуй i з Нацыянальнай рэлiгiйнай партыяй. Каалiцыя, якая пакуль афiцыйна не пацьверджаная, мае 61 месца са 120 ў iзраiльскiм парлямэнце.
XS
SM
MD
LG