Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:13 ]  Прэм'ер Малайзii вiнавацiць Захад


КУАЛА ЛУМПУР. Каралi прэзыдэнты i прэм’ер-мiнiстры 114 краiнаў руху недалучэньня сёньня сабралiся на самiт у Куала-Лумпур -- сталiцу Малайзii. Гэты самiт, якi праводзiцца раз на тры гады, цяпер адбываецца на фоне крызысаў вакол Іраку i Паўдзённай Карэi. Прэм’ер-мiнiстар Малайзii Магатыр Мухамад сёньня адкрыў самiт. Ён абвiнавацiў заходнiя краiны на чале з ЗША ў спробе панаваць над нябелымi людзьмi, скарыстаўшыся, як падставай, вайной супраць тэрарызму. Чакаецца, што на самiце будзе прынятая дэклярацыя з заклiкам да Іраку выконваць рэзалюцыi ААН i адмовiцца ад зброi масавага зьнiшчэньня. Дэклярацыя таксама мае асудзiць любыя ваенных дзеяннi супраць Іраку без дазволу ААН. Таксама чакаецца, што дэклярацыя закране крызыс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэi.
XS
SM
MD
LG