Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:37 ]  У Польшчы адзначана гадавіна дэпартацыі чачэнцаў


ВАРШАВА. Сотні палякаў і чачэнцаў правялі сёньня дэманстрацыі ў трох польскіх гарадох, патрабуючы спыніць расейскія ваенныя дзеяньні ў Чачэніі. Каля 80 чалавек з чачэнскімі сьцягамі пікетавалі расейскую амбасаду ў Варшаве. Больш за 200 чаченскіх уцекачоў узялі ўдзел у дэманстрацыі ў Ломжы і яшчэ некалькі дзясяткаў – у Познані. Такім чынам дэманстранты адзначылі 59-тую гадавіну гвалтоўнай дэпартацыі, калі 460 тысячаў чачэнцаў было вывезена ў Казахстан.
XS
SM
MD
LG