Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:15 ]  Працягваюцца пошукі мірнага вырашэньня крызысу


ЛЁНДАН. Лідэры найбуйнейшых дзяржаваў прадпрымаюць новыя дыпляматычныя захады з мэтай вырашэньня ірацкага крызысу. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэйр зьбіраецца выступіць з заклікам аб адзінстве ў спадзяваньні на мірнае вырашэньне. Расейскі прэзыдэнт Пуцін у размове з Блэйрам зазначыў, што крызыс мусіць быць вырашаны дыпляматычным шляхам. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл вядзе з кітайскім кіраўніцтвам у Пэкіне перамовы ў справе новай рэзалюцыі ААН аб Іраку. Паўэл выказаў спадзяваньне, што Рада Бясьпекі ААН прыме сваё рашэньне неўзабаве пасьля новага дакладу інспэктароў 7 сакавіка.
XS
SM
MD
LG