Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Улады Армэнii забаранiлi мiтынг пратэсту Сьцяпана Дэмірчана


ЕРЭВАН. Улады Армэнii забаранiлi мiтынг пратэсту, якi заклiкаў правесьцi заўтра кандыдат у прэзыдэнты Сьцяпан Дэмiрчан. Мэр Ерэвану Робэрт Назаран сказаў па тэлевiзii, што Дэмiрчан не падаў адпаведную заяўку на афiцыйны дазвол. Учора ў Ерэване адбыўся несанкцыянаваны марш, у якiм дзясяткi тысячаў людзей пратэставалi супраць афiцыйных вынiкаў першага туру прэзыдэнцкiх выбараў. Паводле Цэнтрвыбаркаму, у першым туры цяперашнi прэзыдэнт Армэнii Робэрт Качаран атрымаў крыху меньш за 50 адсоткаў галасоў, а Дэмiрчан – каля 28. Дэмiрчан кажа, што ён перамог у першым туры. Памочнiкi Дэмiрчана заяўляюць, што пасьля ўчорашняга мiтынгу каля сотнi ўдзельнiкаў былi арыштаваныя. Прэзыдэнт Качаран, выступiўшы сёньня на дзяржаўным тэлебачаньнi, зьвiнавацiў апазыцыю ў парушэньнi грамадзкага парадку i прыгразiў прыняць жорсткiя меры супраць арганiзатараў пратэстаў. Але нi ён, нi мэр Ерэвану Назаран нiяк не пракамэнтавалi паведамленьнi аб масавых арыштах.
XS
SM
MD
LG