Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:11 ]  Іран абяцае МАГАТЭ забясьпечыць поўную адкрытасьць інфармацыі


ТЭГЕРАН. Дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мaхамад эль-Барадэй паведамiў, што iранскае кiраўнiцтва абяцала iнфармаваць МАГАТЭ пра ўсе свае праекты пабудовы ядзерных аб’ектаў. Сёньня эль-Барадэй сустрэўся з прэзыдэнтам Ірану Махамадам Хатамi. Хатамi абяцаў, што ягоная краiна будзе ва ўсiм супрацоўнiчаць зь iнспэктарамi МАГАТЭ. Іранскае тэлебачаньне працытавала прэзыдэнта Хатамi, якi сказаў, што атамныя праекты Ірану патрэбныя выключна для мiрных мэтаў. Злучаныя Штаты кажуць, што Іран можа выкарыстоўваць свае атамныя аб’екты для вытворчасьцi ядзернай зброi. Афіцыйныя асобы Ірану адхіляюць усе абвінавачваньні з боку ЗША.
XS
SM
MD
LG