Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:58 ]  Злодзеi прарубiлi дарогу празь мяжу


БРАТЫСЛАВА. Славацкая газэта “Народна аброда” сёньня паведамiла, што групоўка злодзеяў, якiя займалiся крадзяжамi аўтамабiляў, пабудавала ўласную дарогу ў Карпацкiх гарах на славацка-украiнскай мяжы. Па гэтай дарозе крадзеныя машыны пераганялiся ва Ўкраiну. Славацкiя палiцыянты былi вельмi зьдзiўленыя, калi знайшлi дарогу, бо не чакалi, што нехта будзе езьдзiць у такой гарыстай мясцовасьцi. Паведамляецца, што кантрабандысты ачысьцiлi ад дрэваў вузкую паласу ў лесе, празь якую магла праехаць якраз адна машына. Кiраваў гэтым праектам нехта “Васiль” з прыкарпацкай вёскi Бярэзны.
XS
SM
MD
LG