Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:13 ]  Туркмэнбашы аднавiў пячаткi на выезд


АШГАБАТ. Прэзыдэнт Туркмэнiстану Сапармурат Нiязаў сёньня сваiм указам аднавiў дазвольныя пячаткi ў пашпарце, якiя грамадзянам краiны трэба атрымлiваць, каб выехаць за мяжу. Гэтыя пячаткi былi адмененыя толькi ў студзенi мiнулага году пад цiскам АБСЭ. Цяпер яны зноўку спатрэбяцца туркмэнам зь 1 сакавiка. У Беларусi ж дазвольныя пячаткi нiхто не адмяняў з савецкага часу. Яны патрэбныя беларускiм грамадзянам, каб выехаць за мяжу i сёньня, нягледзячы на тое, што Канстытуцыйны суд летась прызнаў, што iх iснаваньне супярэчыць асноўнаму закону Беларусi.
XS
SM
MD
LG