Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:57 ]  Дзясяткi тысячаў пратэстуюць у Ерэване


ЕРЭВАН. Дзясяткі тысячаў людзей сёньня бралі ўдзел у маршы й мiтынгу ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Сьцяпана Дэмірчана. Дэмірчан праз два тыдні будзе змагацца ў другім туры выбараў супраць цяперашняга прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качарана. Сёньня Дэмірчан і ягоныя саюзьнікі выступiлi перад ўдзельнікамi мітынгу ў Ерэване. Палітыкі запатрабавалі ад Цэнтральнай выбарчай камісіі пераправеркі вынікаў выбараў. Дэмiрчан кажа, што ён перамог у першым туры. Паводле афiцыйных лiчбаў у першым туры выбараў у нядзелю прэзыдэнт Качаран атрымаў прыкладна 48 адсоткаў галасоў, а Дэмiрчан – каля 28.
XS
SM
MD
LG