Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:20 ]  У Арменіі будзе другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


ЕРЭВАН У Арменіі 5 сакавіка пройдзе другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якім возьмуць удзел цяперашні кіраўнік дзяржавы Робэрт Качаран і лідар Народнай партыі Сцяпан Дэмірчан. Паводле афіцыйных вынікаў галасаваньня ў першым туры, Качаран набраў 49, 8 адсоткаў галасоў, Дэмірчан – 28. У сумеснай заяве апазыцыйныя кандыдаты абвінавацілі ўлады ў фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на карысьць Качарана. Учора тысячы прыхільнікаў Дэмірчана правялі шэсьце да будынку ЦВК Армэніі. Міжнародныя назіральнікі з АБСЭ і Рады Эўропы адзначылі прыклады запалохваньняў і фальсіфікацыяў
XS
SM
MD
LG