Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:08 ]  Сёньня Турцыя рашыць наконт доступу амэрыканцам да базаў


АНКАРА Прэм’ер-мiнiстар Турэччыны Абдула Гюль сёньня зробіць адмысловую заяву наконт доступа амэрыканскiм войскам да турэцкiх базаў. Дзяржсакратар Колін Паўэл сказаў у чацьвер, што чакае адказу ад турэцкага кіраўніцтва да канца сёняшняга дня. Паўэл сказаў, то ЗША ня будуць падвышаць аб’яўлены памер фінансавай дапамогі Турэччыне ў абмен на доступ да базаў. ЗША прапанавалі Турэччыне 6 мільярдаў даляраў грантаў, а таксама гарантыі крэдытаў на 20 мільярдаў. Лiдэр кiруючай турэцкай партыi Тайiп Эрдаган нядаўна заявіў, што турэцкi парлямэнт на гэтым тыднi не зьбiраецца ставiць на галасаваньне пытаньне аб доступе да сваiх базаў для амэрыканскiх войскаў
XS
SM
MD
LG