Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:38 ]  Турэччына й ЗША пакуль не дамовiлiся


КЕНЭСО (ШТАТ ДЖОРДЖЫЯ). Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявiў, што Злучаныя Штаты скарыстаюць iншыя варыянты, калi Турэччына адмовiць амэрыканскiм войскам у доступе да турэцкiх базаў. Вашынгтон спрабуе дабiцца ад Турэччыны такога доступу для магчымай ваеннай апэрацыi супраць Іраку. Прэм’ер-мiнiстар Турэччыны Абдула Гюль сказаў сёньня ўвечары, што заўтра будзе зробленая адмысловая заява на гэты конт. Ён, аднак, не паведамiў нiякiх падрабязнасьцяў Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл раней заявiў, што чакае адказу ад турэцкiх уладаў ужо сёньня. Лідэр кіруючай партыі Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган кажа, што Злучаныя Штаты мусяць даць ягонай краiне пісьмовыя гарантыі фінансавай дапамогi ў абмен на доступ да ваенных базаў.
XS
SM
MD
LG