Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:28 ]  Ірак кажа, што ня мае сувязяў з аль-Кайдай


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Ірак даслаў лiст генэральнаму сакратару ААН Кофi Анану, у якiм называе неабгрунтаванымi заявы дзяржсакратара Колiна Паўэла аб сувязях Багдаду з тэрарыстычнай сеткай аль-Кайда. У лiсьце мiнiстра замежных справаў Іраку Наджы Сабры гаворыцца, што Багдад нават узброiў курдзкую групоўку ў паўночным Іраку, каб тая магла абараняцца супраць арганiзацыi Ансар аль-Ісьлям, якую Паўэл назваў зьвязанай з аль-Кайдай. Сам Паўэл у iнтэрвiю нямецкай тэлевiзii сёньня заявiў, што Вашынгтон не жадаў бы выкарыстоўваць сiлу ў Іраку. Паводле Паўэла, ЗША i Вялiкая Брытанiя працуюць над праектам новай рэзалюцыi Рады Бясьпекi ААН. Ён кажа, што ў праекце ня будзе скрайняга тэрмiну для выкананьня, аднак дадаў, што “час сыходзiць”. Сёньня ж мiнiстэрства замежных справаў Іраку паведамiла, што ў другi раз на гэтым тыднi над тэрыторыяй Іраку пралятаў разьведвальны самалёт Ю-2.
XS
SM
MD
LG