Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:56 ]  У Армэнii будзе другi тур прэзыдэнцкiх выбараў


ЕРЭВАН. На прэзыдэнцкiх выбарах у Армэнii адбудзецца другi тур. Цэнтральная выбарчая камiсiя абвесьцiла, што прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран ў першым туры набраў каля 48 адсоткаў галасоў. Для перамогi яму не хапiла менш за два асоткi. Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні. Супернiкам Качарана ў iм будзе Сьцяпан Дэмірчан, які, паводле Цэнтрвыбаркаму, атрымаў каля 27 адсоткаў галасоў. Сам Дэмiрчан кажа, што ён перамог у першым туры. Некаторыя з iншых супернiкаў Качарана таксама абвесьцiлi аб фальсыфiкацыi выбараў. Назiральнiкi АБСЭ i Рады Эўропы гавораць аб выпадках укiдваньня фальшывых бюлютэняў ды аб iншых парушэньнях. Паведамляецца, што каля пяцi тысячаў дэманстрантаў сёньня сабралiся каля цэнтрвыбаркаму, пратэстуючы супраць абвешчаных вынiкаў.
XS
SM
MD
LG