Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:18 ]  Блікс запатрабуе ад Багдаду зьнішчыць ракеты


НЬЮ-ЁРК Сёньня кіраўнік групы інспэктараў ААН Ханс Блікс, як чакаецца, запатрабуе ад Багдада зьнішчыць ракеты “Аль-Самуд-2”, якія перавышаюць максімальную дальнасьць палёту, дазволеную рэзалюцыяй ААН. Аналітыкі кажуць, што зьнішчэньне гэтай ракеты будзе ключавым для вызначэньня жаданьня Багдада супрацоўнічайць з інспэктарамі ААН. Амэрыканскія і брытанскія прадстаўнікі заяўляюць, што на працягу тыдня прадставяць Радзе Бясьпецы ААН праект новай рэзалюцыі, якая легітымізуе ваенную акцыю супраць Іраку. Тым часам у Багдадзе Садам Хусэйн заявіў, што Ірак не жадае вайны, аднак мір “любым коштам” непрымальны і Ірак не здасьць сваю незалежнасьць і гонар
XS
SM
MD
LG